viasna on patreon

Андрэй Курэйчык: “Я ня веру, што смяротнае пакаранне пазбавіць нас ад злачыннасці” (Відэа)

2013 2013-04-25T11:29:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kurejchyk-smiarotnae-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Курэйчык

Андрэй Курэйчык

Вядомы беларускі і расейскі сцэнарыст і актор Андрэй Курэйчык падпісаў петыцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

“Я падпісаў петыцыю супраць смяротнага пакарання, паколькі не веру, што гэта пазбавіць нас ад злачыннасці,  не веру, што гэта з’яўляецца цывілізаваным метадам пакарання злачынцаў. Я ня веру, што ва ўмовах беларускай прававой сістэмы можна пазбегнуць фатальных памылак.  Мы павінны быць гуманнымі і цывілізаванымі. Менавіта таму я і падпісаў гэтыю петыцыю”, - так пракаментаваў сваё рашэнне Андрэй Курэйчык.

У межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” праходзіць збор подпісаў за адмену смяротнай кары. Амаль 15 тысяч чалавек зрабілі свой выбар. Сярод тых, хто выказаўся супраць варварскага пазбаўлення жыцця ад імя дзяржавы – вядомыя літаратары, акторы, музыканты, грамадскія і палітычные дзеячы: Аляксандр Надсан, Святлана Алексіевіч, Адам Глобус, Зміцер Вайцюшкевіч, Уладзімір Пугач, Лявон Вольскі,  Жанна Літвіна, намеснік міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Джэрэмі Браўн, сусветныя зоркі Стынг і Ларын, а таксама тысячы іншых вядомых асоб.

Андрэй Курэйчык: “Я ня веру, што смяротнае пакаранне пазбавіць нас ад злачыннасці” (Відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства