Павел Вінаградаў запрасіў лідараў апазіцыі сустрэць яго з "сутак"

2013 2013-04-24T15:13:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ён лічыць, што лідары апазіцыі і грамадзянскай супольнасці павінны выказаць салідарнасць з асуджанымі.

Нагадаем, што 23 красавіка Вінаградава асудзілі на 12 сутак. Суд прызнаў незаконным пікетам вывешаны каля метро партрэт палітвязня Мікалая Статкевіча і бел-чырвона-белы сцяг.

На волю Вінаградаў павінен выйсці ў суботу 4 траўня каля 17.30. За кратамі ён адзначыць сваё 25-годдзе. У сваім блогу на "Беларускім партызане" актывіст заявіў, што апошнім часам у апазіцыйных колах зменшылася салідарнасць. Ён запрапанаваў лідарам паказаць прыклад. Вінаградаў чакае пабачыць на выхадзе прынамсі Віталя Рымашэўскага, Уладзіміра Мацкевіча, Уладзіміра Някляева, Анатоля Лябедзьку, Аляксандра Мілінкевіча, Аляксея Янукевіча, Вольгу Карач, Ірыну Вештард і Сяргея Калякіна. На яго думку, усе яны мусяць паказаць сваю салідарнасць на справе, а не на словах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international