У Рэчыцы адбыўся напад на дэмакратычнага актывіста старшыню рэгіянальнай Партыі БНФ Валера Пуціцкага

2007 2007-03-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валер Пуціцкі паведаміў ПЦ "Вясна", што 21 сакавіка ўвечары каля 21-20 у падьезде свайго дому на яго быў зьдзейсьнены напад: двое невядомых людзей у цывільнай вопратцы нечакана накінуліся на яго. Валеры спрабаваў ўцячы, пачалася бойка. На моцны шум з кватэр выбеглі жонка Валера і суседка. Сп. Пуціцкаму ўдалося вызваліцца і забегчы дадому, аднак ён моцна зьбіты. Датэлефанавацца да ўчастковага міліцыянта не ўдалося: там спачатку ўзялі трубку, памаўчалі і паклалі, а потым увогуле ніхто не адказваў.                                                                                              Між іншым, калі Валеры Пуціцкі ішоў дахаты, недалёка ад ягонага дома стаяла міліцэйская машына. Падобная акалічнасьць наводзіць на пэўныя думкі: магчыма перад акцыяй апазіцыі яго хацелі нейтралізаваць і запалохаць. Тым ня менш сп.Пуціцкі намераны зьвярнуцца ў праваахоўныя органы з прозьбай знайсьці і пакараць людзей, якія на яго напалі і зьбілі.

Нагадаем, што за свае дэмакратычныя погляды актывіст Партыі БНФ Валеры Пуціцкі ўвосень мінулага году быў пазбаўлены працы - працоўны кантракт з ім не працягнулі.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international