Таленавітаму маладому актору Паўлу Харланчуку суд адмовіў у аднаўленьні на працы

2007 2007-03-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слуханьні па справе вядучага актора Рускага тэатру Паўла Харланчука аб аднаўленні на працы пачаліся яшчэ 1 сакавіка і працягваліся некалькі дзён. 20 сакавіка суд Маскоўскага раёну прыняў рашэньне па справе: судзьдзя Шастакоў палічыў звальненьне маладога актора і рэжысёра законным і адмовіў яму ў задавальненьні іску да Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Горкага, нягледзячы на тое, што звальненьне адбылося з яўным парушэньнем працоўнага заканадаўства.                                                                                                  

Згодна з дзеючым у Беларусі працоўным заканадаўствам, наймальнік абавязаны прапанаваць работніку, які прызнаны неабпавядаючым займаемай пасадзе (а менавіта па гэтай прычыне і быў звольнены Павел Харланчук), іншую вакансію, якая маецца на гэты час на прадпрыемстве, нават з пераадукацыяй (!). Разрыў працоўнага кантракту магчымы толькі ў тым выпадку, калі работнік адмовіцца ад прапанаванай вакансіі.                                                                                                                  

У выпадку з Паўлам Харланчуком адвакатам быў зроблены афіцыйны запыт. Аказалася, што ў тэатры была вакансія, якую адміністрацыя актору не прапанавала. Гэта лішні раз падцьвярджае той факт, што ад Паўла Харланчука проста хацелі пазбавіцца за ягоныя прыпцыповыя перакананьні, якія не змагло прыняць кіраўніцтва Рускага тэатру. Што тычыцца творчых здольнасьцяў актора і рэжысёра Харланчука, то як адзначыў Аляксандар Ткачонак: "Павал самы таленавіты актор нашага тэатру, які цалкам адпавядае высокаму званню артыста. Роўнай яму замены няма і страты тэатру з ягоным звальненьнем могуць быць яшчэ большыя".                       

Нагадаем, што Павал Харланчук, удзельнік сакавіцкіх акцыяў пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, герой кнігі “Верым! Можам! Пераможам!”, быў звольнены ў сьнежні 2006 году. Звальненьню папярэднічала адхіленьне вядучага актора і рэжысёра НАДТ ад удзелу ў сьпектаклях. У сьнежні атэстацыйная камісія прыняла рашэньне аб "неадпаведнасьці П. Харланчука займаемай пасадзе актора вышэйшай катэгорыі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international