Уладзь Яроменка атрымаў 15 сутак арышту завочна

2013 2013-04-24T08:52:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

23 красавіка маладафронтаўцу Уладзю Яроменку патэлефанваў участковы інспектар і прапанаваў прыйсці да яго ў апорны пункт, патлумачыўшы, што ў юнака маюцца не адбытыя 15 сутак.

«Я нават не ведаю, за што і калі быў асуджаны. Магчыма, гэта вынік судовага паседжання за парушэнне прэвентыўнага нагляду, аб якім мне ніхто не паведаміў, як гэта было ўжо раней. Мяркую, што такім чынам супрацоўнікі сілавых структураў нейталізуюць “небяспечных” моладзевых актывістаў перад Чарнобыльскім шляхам. Ужо адбывае адміністрацыйны арышт Павал Вінаградаў, зараз у мяне з’явіліся суткі. Напэўна, гэта не апошнія прэвентыўныя “меры забяспячэння правапарадку” перад акцыяй на гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Натуральна, што я не магу “бегаць” ад гэтых сутак, бо за ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду падугледжана пазбаўленне волі на тэрмін да двух год, таму ўчастковы не хавае, што я паеду з апорнага пункту ў ізалятар на Акрэсціна», — каментуе маладафронтавец.

Нагадаем, што 15 сакавіка 2012 года за Уладзем Яроменкам быў усталяваны прэвентыўны нагляд тэрмінам на год. 15 сакавіка 2013 года нагляд быў працягнуты яшчэ на паўгода. Парушэнне нагляду пагражае пазбаўленнем волі тэрмінам да 1 года.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international