Дзень волі 25 сакавіка пачнецца на Кастрычніцкай плошчы

2007 2007-03-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня завяршылася прэс канфэрэнцыя заяўнікаў акцыі 25 Сакавіка з нагоды афіцыйнай адмовы гарвыканкаму прадставіць для акцыі Кастрычніцкую плошчу і ўчорашняга паседжаньня аргкамітэту па сьвяткаваньні Дня Волі паведамляе “Наша ніва”.

Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Ігар Шынкарык і Алесь Стральцоў пацьвердзілі, што збор аб’яўляецца на тым жа месцы і на той жа час – Кастрычніцкая плошча а 12 й.

Мілінкевіч адзначыў: «Мы заклікаем усіх прыйсьці на раней анансаванае месца збору, там мы і вызначымся, што рабіць далей. Гэта будзе залежыць ад колькасьці людзей, якія прыйдуць на Плошчу. Магу запэўніць, што ніхто не зьбіраецца ісьці на прапанаваны ўладамі Бангалор».

Таксама Мілінкевіч падкрэсьліваў, што гэта выключна мірная сьвяточная акцыя і ва ўладаў хопіць розуму не псаваць людзям гэты дзень. «З нашага боку ніякіх штурмаў і прарываў ачапленьня ня будзе». На 25 Сакавіка апроч мітынгу заплянаваны канцэрт. Дзе ён можа адбыцца, заяўнікі пакуль ня могуць дакладна сказаць. Паводле сцэнару, людзі з Кастрычніцкай плошчы накіруюцца шэсьцем у бок Акадэміі навук.

Яшчэ Аляксандар Мілінкевіч паведаміў пра тое, што на Дзень Волі ў Менск дакладна прыедзе дэлегацыя Эўрапарлямэнту, Бундэстагу, польскага Сойму, з Расеі мае прыехаць лідэр СПС Мікіта Бялых, будзе дэлегацыя з Азэрбайджану. Пакуль няма яснасьці, ці прыедуць славацкія і латвійскія парлямэнтары, бо яны сутыкнуліся з праблемай атрыманьня беларускіх віз.

Вінцук Вячорка расказаў, што, па ягонай непацьверджанай інфармацыі на 25 Сакавіка, улады ў Доме афіцэраў заплянавалі сьвяточны канцэрт «За незалежную Беларусь», куды будуць заганяцца менскія студэнты і школьнікі. Вячорка пажартаваў, што апазыцыя ўрэшце прымусіла ўлады прызнаць 25 Сакавіка сьвятам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international