viasna on patreon

Уладзімір Шыла: Не будзе сапраўднага самакіравання - не будзе лесапарку (фота)

2013 2013-04-23T09:58:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salig-les-vyrubka-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У беларускай сталіцы шахцёраў зноўку высеклі катэгарыйны лесапарк. Гэтым разам была знішчана частка ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны ў межах пабудовы элітнага жыллёвага комплексу “Зялёная выспа” на вуліцы Заслонава.

Актывіст мясцовай грамадскай кампаніі “Абаронім лес” Уладзімір Шыла сумняецца ў законнасці гэтых дзеянняў:

- Нават паводле існуючага генплана зона жылой забудовы не можа быць змешчана на месцы высечаганага лесапарку, бо гэта ландшафтна-рэкрэацыйная тэрыторыя, - кажа абаронца салігорскага лесу. - У бліжэйшы час накіруем адмысловыя запыты аб незаконнасці гэтай высечкі ў пракуратуру, Камітэт дзяржкантролю і Мінпрыроды.

Абаронцы салігорскага лесу лічаць, што ў горадзе мусяць адбывацца грамадскія слуханні перад кожнай спробай высечкі гарадскога лесапарку. Праводзіць іх неабходна нават незалежна ад таго, ці прадугледжваецца высечка дрэваў у генплане развіцця горада.

- Большасць насельніцтва ніколі гэтага генплану не бачыла. Пра знічшэнне паркаў, дваравых тэрыторый і школьных стадыёнаў людзі даведваюцца постфактум, калі ўжо ўся дакументацыя распрацавана, і пачынаюцца будаўнічыя працы. На гэтай стадыі спыніць працэс практычна немагчыма, - кажа Уладзімір Шыла.

Зрэшты, нават гэтая праблем не з’яўляецца самай галоўнай. На думку актывіста, прычыны такіх нахабных паводзінаў мясцовых уладаў у дачыненні да жыхароў гораду насамрэч хаваюцца ў існуючай палітычнай сістэме:

- На жаль, салігорцы не маюць магчымасці самастойна абіраць кіраўніка гораду і раёну, якога цяпер прызначае асабіста Лукашэнка. Таму мы практычна не можа паўплываць на рашэнні “вертыкалі”. Калі ў Беларусі не з’явіцца сапраўднае самакіраванне, калі не будзе сапраўды свабодных і справядлівых мясцовых выбараў, дык не будзе і лесапаркаў, - падсумоўвае Уладзімір Шыла.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства