Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-04-23T01:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

У “Хроніцы пераследу” - новыя выпадкі адміністратыўнага пераследу актывістаў у Віцебску і Мінску, змены ў заканадаўстве і выпадкі знішчэння гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

У “Падзеі тыдня” – Ашмянскі раённы суд прызнаў матэрыялы фотаальбома "Прэс-фота Беларусі - 2011" экстрэмісцкімі. Фотажурналісты Юлія ДарашкевічВадзім Заміроўскі і Аляксандр Васюковіч, якія выклікаліся ў суд у якасці “зацікаўленых асобаў”, заявілі, што абскардзяць гэтае судовае рашэнне. Тым часам грамадскасць цікавіцца, ці варта асцерагацца прадаўцам і ўладальнікам апальнага фотаальбома.

Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – лідарка "Маладой хрысціянскай дэмакратыі" Марына Хоміч, якая падзялілася ідэямі і планамі арганізацыі на бліжэйшы час, незважаючы на тое, што Мінюст адмовіў хрысціянам у рэгістрацыі, а Вярхоўны суд гэтае рашэнне падтрымаў.

У рубрыцы "Навіны палітвязняў" - пра праблемы тых, хто знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах. 

У музычных паўзах - кампазіцыі беларускага барда Таццяны Беланогай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international