У Віцебску забаранілі дзве акцыі да ўгодкаў аварыі ў Чарнобылі

2013 2013-04-22T18:22:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ch.-shliah.-20120426.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Чарнобыльскі шлях - 2012.

Чарнобыльскі шлях - 2012.

Усяго падаваліся 3 заяўкі. Актывісты атрымалі 2 адмовы, а па трэцяй заяве няма нават адказу, хаця яго мусілі даць не пазней як за 5 дзён да меркаванай акцыі.

Мітынг, прысвечаны памяці Чарнобыльскай трагедыі, збіраўся арганізаваць кіраўнік абласной структуры Руху "За Свабоду" Хрыстафор Жаляпаў.  Імпрэзу ў Парку імя 30-годдзя ВЛКСМ забараніла правесці Першамайская раённая адміністрацыя. Афіцыйная прычына – адсутнасць дамоваў з медыкамі і міліцыяй на абслугоўванне акцыі. Дамову ўдалося заключыць толькі з камунальнікамі, астатнія адказныя структуры праігнаравалі зварот дэмакратычных актывістаў.

Такім чынам, арганізатары акцыі зноў паўствалі перад праблемай невыканальнага рашэння Віцебскага гарвыканкаму № 881. Бо яно вымагае ад арганізатараў масавых мерапрыемстваў перад падачай заявак  заключаць дамовы на абслугоўванне  з медыкамі, камунальнікамі і міліцыяй, але ад супрацоўніцтва згаданыя структуры  адмаўляюцца.

Спробы змусіць іх да заключэнняў дамоваў праз суд таксама нічога не далі:  паводле нядаўняга рашэння Кастрычніцкага райсуду,  установы маюць поўнае права адмовіць актывістам у заключэнні дамоваў. 22 красавіка гэтае рашэнне райсуду пакінуў у сіле Віцебскі абласны суд…

Паводле тае самае прычыны  атрымаў адмову ад Чыгуначнай раённай адміністрацыі  і кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў. Ён падаваў заяўку на правядзенне мітынга да 27-х угодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў.

"На сваёй старонцы ў Фэйсбуку я напісаў, што ад імя прадстаўніцтва партыі пададзена заяўка на мітынг. Я нікуды нікога не заклікаў і не запрашаў, проста паведаміў пра гэты факт. І ўжо адчуваю, што будуць наступствы: на 24 красавіка мяне запрасілі ў Кастрычніцкі РАУС "на допыт" – так напісана ў позве. Мяркую, што мой паход туды можа скончыцца прэвентыўным затрыманнем, -- распавёў Леанід Аўтухоў.

За некалькі дзён да атрымання позвы яму патэлефанавалі з міліцыі і папрасілі прыйсці, каб высветліць пытанні пра парушэнне заканадаўства аб СМІ. Спадар Аўтухоў без позвы ісці адмовіўся. Цяпер позва ўжо ёсць, і ён мяркуе, што гаворка ў міліцыі пойдзе пра падзеі 22 сакавіка. Тады іх з аднапартыйцам Кастусём Смолікавым затрымалі ў гандлёвым цэнтры "Эвіком" падчас раздачы партыйнага бюлетэня "Магістрат". У бюлетэні быў артыкул пра святкаванне Дня Волі ў Віцебску. Смолікава і Аўтухова абвінавацілі ў тым, што яны запрашаюць людзей на забароненую ўладамі акцыю ды пакаралі арыштам на 5 сутак кожнага.

"У той дзень я ўвогуле нічога не ведаў пра забарону ўладаў, бо ніякага адказу на сваю заяўка пра правядзенне акцыі  яшчэ не атрымаў… Мы адседзелі "суткі" нібыта за парушэнне заканадаўства аб масавых акцыях. А цяпер, мусіць, міліцыянты лічаць, што мы нейкім чынам парушылі заканадаўства аб СМІ," – працягвае спадар Аўтухоў.

Пунктуальнасцю ў зносінах з дэмакратычнымі актывістамі не вызначаюцца і работнікі Кастрычніцкай раённай адміністрацыі. Адказу ад уладаў ад чыноўнікаў наконт заяўленага "чарнобыльскага" мітынгу ў парку Мазурына дагэтуль не атрымаў сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў.  

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international