Актывісты БНФ патрабуюць спыніць знішчэнне кляштара ў вёсцы Смаляны

2013 2013-04-22T15:53:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kasciol-naisvjaceiszai-dzevy-maryi-z-kompleksa-kljasztara-daminikancau-u-smaljanakh..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі з комплекса кляштара дамініканцаў у Смалянах. Фота з "Глобуса Беларусі"

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі з комплекса кляштара дамініканцаў у Смалянах. Фота з "Глобуса Беларусі"

Старшыня Віцебскай абласной рады Партыі БНФ Леанід Аўтухоў звярнуўся ў Віцебскі абласны выканкам са скаргай з нагоды самавольнага разбурэння дамініканскага кляштара ў вёсцы Смаляны.

У скарзе адзначаецца, што 18 красавіка ў Міжнародны дзень аховы помнікаў ў вёсцы Смаляны Аршанскага раёну самавольна і без правядзеньня археалагічных даследваньняў кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства “Смаляны” загадала знесьці колішні будынак кляштара дамініканцаў XVIII стагоддзя ў ахоўваемай зоне касцёла дамініканцаў.

"Вёска Смаляны прыцягвае турыстаў і пры разумным падыходзе яна магла б стаць адным з турыстычных цэнтраў усходняй Беларусі. Тут  захавалася шмат архітэктурных і гістарычных каштоўнасьцяў – дамініканскі касьцёл, парэшткі палаца “Белы Ковель”, магіла вядомага паэта-рамантыка Тамаша Зана. Але, на жаль, адбываецца не аднаўленьне, а разбурэнне. На сёння засталося толькі 20% ад будынка кляштара," – адзначае актывіст.

"Гэта унітарнае сельгаспрадпрыемства „Смаляны“ ліквідуе свае цэхі. Яны ў будынку 1937 года — нават цэглай год пабудовы выкладзены. Той будынак з’явіўся, калі пачалі арганізоўваццамашынна-трактарныя станцыі, гэта не помнік архітэктуры», - пракаментавала "Нашай ніве" супрацоўніца Смалянскага сельсавета Галіна Карпушонак.

Аднак загадчык сектара аховы гісторыка-культурнай спадчыны Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Наталля Хвір паведаміла «НН», што знос усё ж праходзіў з парушэннем заканадаўства: «Знос спынілі — работы вяліся непасрэдна ля аб’екта гісторыка-культурнайспадчыны. Гэта нейкае неўзгодненае самавольства сельсавета».

Таксама Хвір нагадала, што рэшткі дамініканскага кляштара ў Смалянах унесеныя у спіс аб’ектаў гісторыка-культурнайспадчыны Беларусі.

Актывісты Партыі БНФ у сваёй скарзе апросяць улады правесці археалагічныя даследванні комплексу кляштара з удзелам спецыялістаў Акадэміі навук, прыняць праграму па ахове і рэстаўрацыі ўсіх помнікаў у вёсцы Смаляны, а таксама распрацаваць праграму па стварэнні з вёскі турыстычна-экскурсійнага цэнтру Аршанскага раёну.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international