Арганізатары Чарнобыльскага шляху едуць у рэгіёны

2013 2013-04-22T15:39:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ch.-shliah.-20120426.jpg
Чарнобыльскі шлях - 2012.

Чарнобыльскі шлях - 2012.

Сябры аргкамітэту Чарнобыльскага шляху абвясьцілі пра стварэньне Нацыянальнага экалягічнага камітэту.

Нацыянальны экалягічны камітэт будзе дзейнічаць стала і пасьля правядзеньня ўсіх акцыяў, зьвязаных з гадавінай Чарнобыля. Гэты камітэт будзе насіць імя Івана Нікітчанкі і будзе займацца пытаньнямі экалёгіі.

Арганізатары Чарнобыльскага шляху таксама паведамілі, што напярэдадні акцыі ў Менску, якая санкцыянаваная Менгарвыканкамам і адбудзецца 26 красавіка з 18 да 21 гадзіны, правядуць таксама выезд у чарнобыльскія рэгіёны. Аб’яднаная грамадзянская партыя заплянавала пікет у Астраўцы, і 26 красавіка лідэры партыі зьбіраюцца наведаць гэты горад.

Таксама сябры аргкамітэту, у прыватнасьці чальцы Беларускага народнага фронту, кампаніі «Гавары праўду» і Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, намерваюцца 25 красавіка, напярэдадні акцыі ў Менску, пабываць на Гомельшчыне — у Хойніцкім, Брагінскім раёнах.

Падчас акцыі 26 красавіка ў Менску будуць зьбіраць подпісы супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС, а таксама ахвяраваньні, каб лячыць анкалягічна хворых дзяцей у Бараўлянах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international