Жонкі палітзняволеных сустрэліся з Ганнай Камароўскай

2013 2013-04-22T15:31:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sustrecza-z-zhonkami-palitvjaznjau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першая дама Польшчы выказала салідарнасць і падтрымку жанчынам і пажадала як мага хучэй пабачыць сваіх мужчын дома.

Сустрэча адбывалася ў Бэльведэрскім палацы ў Варшаве, у прыватнай атмасферы, без прысутнасці СМІ.

Па словах Марыны Адамовіч, гэта была дастаткова нечаканая і вельмі прыемная і кранальная сустрэча. "Пані Камароўская ўзгадала, што ў яе таксама ёсць досвед, што яна таксама была жонкай палітвязня ў часы Салідарнасці. І тыя праблемы, і тыя беды, і тыя сітуацыі, з якімі мы сёння сутыкаемся вельмі добра вядомыя і таму гэта была размова людзей, якія вельмі добра разумеюць адзін аднаго", - цытуе "Радыё Рацыя".

Наста Дашкевіч у сваім Фэйсбуку адзначыла: "Ганна Камароўская падтрымала нас і нашых хлапцоў і мужчын. Усіх тых жонак і матуль палітвязняў, пачуцці каторых яна ведае. Не толькі тых, хто быў з ёй на сустрэчы, але і тых, хто застаўся ў Беларусі. Яна слухала ўважліва і дзялілася сваімі ўспамінамі. Фактычна першым пытаннем было: "Што ёсць самым складаным?" І пасыпаўся ўвесь непакой і хваляванні, пазнаючы якія было бачна, што ёй самой станавілася больна, прыгадваючы тое, праз што праходзіла яна і Польша ў часы Салідарнасці. І раз пораз яна паўтарала: "Так, мы яшчэ памятаем..."

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international