Скарга на бяздзейнасць Салігорскага суда пададзена ў Мінюст

2013 2013-04-21T11:34:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладафронтавец Андрэй Тычына накіраваў у Міністэрства юстыцыі скаргу на зацягванне выдачы вызначэння Мінскага абласнога суда судом Салігорскага раёна.

17 ліпеня 2012 года маладзён звярнуўся ў Мінскі абласны суд з касацыйнай скаргай на рашэнне суда Салігорскага раёна, які перад гэтым адмовіў Андрэю Тычыне ў задавальненні скаргі на рашэнне старшыні Салігорскага райвыканкаму аб забароне правядзення велапрабега. На атрыманне копіі прынятага Менскім абласным судом вызначэння па касацыйнай скарзе хлопцу спатрэбілася 6 месяцаў.

- У лютым суд Салігорскага раёна ўсё ж даслаў мне копію вызначэння Мінскага абласнога суда па маёй справе. Аднак паўгода я фактычна быў пазбаўлены магчымасці звярнуцца са скаргай аб парушэньні маіх грамадзянскіх і палітычных правоў у Камітэт па правах чалавека ААН, - кажа Андрэй Тычына.

Каб не дапусціць падобных дзеянняў з боку судовых інстанцый у будучыні, маладзён вырашыў не пакідаць незаконныя дзеянні прадстаўнікоў судовай сістэмы без пакарання ды звярнуўся са скаргай у Міністэрства юстыцыі. Маладафронтавец патрабуе рэагавання на неправамерныя дзеянні суда Салігорскага раёна, а таксама на некампетэнтныя дзеянні Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, якое у свой час устала на бок салігорскага суда.

Варта таксама азначыць, што ў бліжэйшы час Андрэй Тычына накіруе ў Камітэт па правах чалавека ААН сваю скаргу аб забароне велапрабегу, праца над якой актыўна вялася апошнім часам.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international