Жлобін: працягваецца разгляд справы сябра “Справядлівага свету”

2013 2013-04-19T14:10:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/basareuski-paut-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Жлобінскага раёна працягвае разглядаць справу сябра партыі “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага. 19 красавіка адбылося чарговае, дзевятнадцатае па ліку, судовае паседжанне.

–Вельмі сімвалічная дата,  – з доляй гумару адзанчыў перад судом Яўген Іванавіч, якога з 2010 года вінавацяць ва ўзложыванні службовымі паўнамоцтвамі.

На судзе прысутнічаў праваабаронца Валеры Шчукін, які падчас апошняга судовага працэсу, 27 сакавіка, спрабаваў рабіць аудыёзапіс, але суддзя Алена Ярмольчык забараніла карыстацца дыктафонам. Праваабаронца напісаў скаргу на імя старшыні суда: у адказе было зазначана, што  “з суддзёй Ярмольчык дададкова абмеркаваны патрабаванні закона з мэтай забяспячэння гарантыі галоснасці судовага працэсу”. Нягледзячы на гэта, на пачатак суда суддзя Алена Ярмольчык зноў забараніла весці аўдыёзапіс, і толькі паўторны зварот Валерыя Шчукіна да старшыні суда Віктара Малашанкі вырашыў гэтую праблему.

У суд былі запрошаны тры сведкі з боку абвінавачвання, але з’явіўся толькі адзін – Вольга Спірыдонава з Міністэрства фінансаў, якая праводзіла праверку прадпрыемства, дзе працаваў Басарэўскі. Сведка вельмі эмацыйна распавяла, што падчас праверкі яна сутыкнулася з сапраўднымі “карыфеямі свай справы, людзьмі, якія былі на сваім месцы”, а таму незразумела, як абвінавачаныя Валянціна Касцюкевіч і Яўген Басарэўскі не ведалі, які працэнт ад выручкі трэба было плаціць райвыканкаму.

У судзе таксама выступіла сведка з Мінюста, якая праводзіла судовую экспертызу па выніках праверкі КДК. Яна пацвердзіла свае ранейшыя паказанні аб немагчымасці даць заключэнне, паколькі няма адпаведных нормаў заканадаўства, якія б рэгламентавалі пытанне аб тым, як трэба плаціць 50% арэнднай выручкі.

–Цікавая атрымліваецца сітуацыя, – кажа Яўген Басарэўскі. – Заканадаўства адпаведнага няма, але справу на мяне і маю калегу завялі.

У судзе аб’яўлены перапынак да невызначанага часу.

Нагадаем, 27 сакавіка ў Жлобінскім раённым судзе распачаўся новы судовы працэс над Яўгенам Басарэўкім, паколькі ранейшы прысуд быў абскарджаны ў Гомельскім абласным судзе.

На фота: Яўген Басарэўскі перад судовым паседжаннем 

 

 

 



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international