У Беларусі створана нефармальная кааліцыя меншасцяў

2013 2013-04-19T11:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кааліцыя не афармлялася пэўнымі дамовамі, але шэраг арганізацыяў ды суполак, што аб'ядноўваюць меншасці, - ад людзей з абмежаванымі магчымасцямі да прадстаўнікоў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі - працуюць разам над стварэннем праекта антыдыскрымінацыйнага закона.

Флагманам выступае Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Распавядае прадстаўнік Офісу і адзін з кіраўнікоў Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў Сяргей Драздоўскі.

- Менавіта мы сёння пра гэта гаворым. Мы гаворым гэта ў кааліцыі з шматлікімі іншымі арганізацыямі. Таму што разумеем, што немагчыма вырашыць праблемы дыскрымінацыі ў якой-небудзь маленкай сферы без забеспячэння агульнага падыходу. Гэта немагчыма. І мы сёння выпрацоўваем сумесныя падыходы ў разуменні дыскрымінацыі, у прапановах адпаведнага заканадаўства.

Пасля дапрацоўкі і абмеркавання праект антыдыскрымінацыйнага закона, які ствараецца пры дапамозе Беларускага Хельсінскага камітэту, будзе накіраваны прадстаўнікам дзяржавы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international