Затрыманых журналістаў адпусьцілі з Маскоўскага УУС

2013 2013-04-19T12:32:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Журналіст Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч і відэаапэратар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Сяргей Сацюк асьвятлялі акцыю пратэсту, якую ладзіла грамадзкая ініцыятыва «Супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры» на плошчы Незалежнасьці.

 

14.10 Пасьля ўзятых тлумачэньняў з пастарунку выпусьцілі Алега Грузьдзіловіча.

13.30 Сяргей Сацюк распавёў карэспандэнту Свабоды, што яго выпусьцілі з пастарунку. Усе відэазапісы зьнішчаныя.

13.20 Грузьдзіловіч распавёў па тэлефоне, што яму вярнулі відэаапаратуру, але зроблены ім запіс зьнішчаны. Капітан міліцыі Скуратовіч праводзіць размову з журналістам. Пытаецца, што той рабіў на плошчы. 

 12.30 Грузьдзіловічу сказалі, што супрацоўнікі міліцыі хутка некага дапытаюць і потым зоймуцца ім. 


11.20 Кіраўнік прэс-службы гарадзкой міліцыі Аляксандар Ластоўскі сказаў карэспандэнту Свабоды, што яму ўжо вядома пра затрыманьне журналістаў. І што ён зрабіў усё магчымае, каб іх хутчэй вызвалілі, аднак “ёсьць пэўныя працэдуры”. Прычыны затрыманьня ён не патлумачыў.

10.45 Грузьдзіловіча прывезьлі ў міліцыю. На яго афармляюць дакумэнты як на затрыманага. Абшукалі. Забралі журналісцкае пасьведчаньне. Як пасьпеў расказаць БелаПАН па тэлефоне Сяргей Сацюк, прыкладна ў 10.15 яго папрасілі прайсьці ў міліцэйскую машыну. Цяпер ён знаходзіцца ў міліцыі — хутчэй за ўсё, Маскоўскага раёна. Відэаапэратар мяркуе, што яго адвязуць у пастарунак, дзе прагледзяць адзьнятыя падчас пікету матэрыялы.

***

Алега Грузьдзіловіча вязуць у міліцыю Маскоўскага раёну. Міліцыянты сказалі, што там будуць разьбірацца. Журналіста затрымалі за тое, што ён здымаў будынак Палаты прадстаўнікоў. Ахова патлумачыла, што гэта рэжымны аб'ект.

Ля будынку Палаты Прадстаўнікоў некалькі жанчынаў сталага веку разгарнулі Канстытуцыю. Супрацоўнікі спэцслужбаў адціснулі іх з плошчы.

Тым часам Грузьдзіловіча зацянулі ў міліцэйскі аўтобус.

Паводле арганізатара пікету праваабаронцы Тамары Сяргей, у Міхайлаўскі сквэр прыйшлі 20 чалавек. Яны мелі намер сустрэцца з прэзыдэнтам і перадаць яму пасланьне супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры за подпісам 30 чалавек. Аднак людзі ў цывільным выціснулі ўдзельнікаў пікету з тэрыторыі Міхайлаўскага сквэра ў бок плошчы Мясьнікова.

Міхайлаўскі сквэр знаходзіцца непадалёк ад Дома ўрада, дзе ў 11 гадзін пачнецца выступ Аляксандра Лукашэнкі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international