Правакацыі ў дачыненьні да гомельскага актывіста АГП Уладзімера Кацоры паўтараюцца

2007 2007-03-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намесьнік старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Кацора ў заяве начальніку Савецкага райаддзелу міліцыі Гомеля распавёў пра ўчыненую ў дачыненьні яго правакацыю.

Паводле заявы, два дні таму ўвечары каля пад`езду дому спадара Кацовы на вуліцы Ўладзімірава двое незнаёмцаў правакавалі яго на хуліганцкія ўчынкі. Адзін зь іх наўмысна штурхнуў Уладзімера і тут жа стаў сьцьвярджаць, што ён парушае грамадзкі парадак.

Як паведамляе Радыё Свабода, актывіст не зьвярнуў на гэта ўвагі. Тады незнаёмец ня даў яму зачыніць дзьверы пад`езду і ішоў за Кацорам да самай кватэры.

Ўчора ў мясцовы офіс АГП прыехалі двое міліцыянтаў з позвай зьявіцца ў Савецкі райадзел міліцыі. Патлумачылі спадару Кацору, што паступілі заявы на ягоные хуліганцтва, брыдкаслоўе. Актывіст нібыта нават плюнуў камусьці ў твар.

У заяве ў міліцыю Уладзімер Кацора піша, што год таму супраць яго таксама ўчыняліся падобныя правакацыі, пасьля якіх ён двойчы быў асуджаны да адміністрацыйнага арышту. Гэта было напярэдадні й ў хуткім часе пасьля прэзідэнцкіх выбараў. Тады Уладзімер Кацора зьяўляўся каардынатарам рэгіянальнага штабу кандыдата ад апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча.

Уладзімер Кацора зьвяртаецца да кіраўніка просіць Савецкага райаддзелу міліцыі з просьбай знайсьці правакатараў і прыцягнуць іх да адказнасьці.

У міліцыю актывіст не пайшоў, асьцерагаючыся чарговага арышту перад сьвяткаваньнем Дня Волі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international