viasna on patreon

Бабруйск: Кіраўніцтва завода ДВП паабяцала вырашыць праблему з прэміямі

2013 2013-04-18T12:40:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabastouka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля таго, як рабочыя філіяла "Бабруйскі завод ДВП ТАА "БізнесБудСвет" прыпынілі вытворчасць, кіраўніцтва прадпрыемства пайшло на дыялог. Нагадаем, 15 сакавіка працоўныя адмовіліся працаваць з-за значанага скарачэння прэмій і патрабавалі сустрэчы з генеральным дырэктарам. 

-Пасля прыпынення вытворчасці і рэзананса, які выклікала гэтая адмова, генеральны дэрактар запрасіў рабочых да сябе на размову, - распавядае працоўны завода Аляксандр. - Ён сказаў, што адбылася памылка, і выбачыўся. Таксама дадаў, што мае ўжо на руках дакумент, з якога вынікае, што рабочыя не вінаваты ў эканамічнай сітуацыі, якая тут склалася.

Працоўным завода ДВП паабяцалі пералічыць, і выплаціць паўнавартасныя прэміі разам з заробкам. У адваротным выпадку, кажуць рабочыя, яны зноў будуць адстойваць свае правы. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства