Суд прызнаў, што Сівакоў можа захапляцца Гітлерам

2007 2007-03-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

120 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёну адбыўся судовы працэс, ініцыяваны сябрам Сойму БНФ Валянцінай Сьвяцкай супраць былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Сівакова. Падставай для суду сталася публікацыя ў часопісе "Спецназ" №4 за 2006 год, у якім аўтар артыкулу, генэрал Юры Сівакоў, захапляўся пэўнымі вытрымкамі з кодэксу нямецкага афіцэра, напісанага Адольфам Гітлерам. Прынятае рашэньне адмовіць спадарыні Сьвяцкай у яе позве на генэрала Сівакова.

Сябра Сойму БНФ Валяціна Сьвяцкая падала позву ў суд на былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Юр’я Сівакова яшчэ ў мінулым годзе. Справа, аднак, разьцягнулася на некалькі месяцаў. На судовыя паседжаньні сам Юры Сівакоў не зьяўляецца, а ягоныя інтарэсы прадстаўляе іншая асоба.

Валянціна Сьвяцкая патрабавала кампэнсацыю за насенеыя маральныя страты ў памеры 60 мільёнаў рублёў.

“На другі судовым паседжаньні былі заслуханыя абодва бакі. Юры Сівакоў, як я й чакала, на паседжаньне не прыйшоў. Яго інтарэсы прадстаўляў Альберт Таіпаў Яны папрасілі прабачэньне за тое, што былі абражаныя мае патрыятычныя пачуцьці, ім было вельмі прыемна, што ў Беларусі яшчэ нехта мае такія пачуцьці. Прадстаўнік ад спадара Сівакова паводзіў сябе вельмі дзіўна: адразу ён быў прадстаўніком грамадзкага аб’яднаньня, пазьней, калі пытаньні датычыліся канкрэтна часопісу, то ён нічога сказаць ня змог”, -- распавяла Сьвяцкая “Польскаму радыё”.

Пасьля перапынку суд працягнуў паседжаньне. Было прынятае рашэньне адмовіць спадарыні Сьвяцкай у яе позве на генэрала Сівакова.

“Рашэньне было матываванае тым, што артыкул меў публіцыстычны характар. Таму суд пастанавіў, што нічога страшнага няма ў тым, што ўпамінаецца там Адольф Гітлер. Гэтае рашэньне я буду абскарджваць у гарадзкім і вярхоўным судах, а калі трэба, то і ў ААН. Я прайду ланцужок да канца”, -- заявіла жанчына.

Абараняць інтарэсы спадарыні Сьвяцкай у судзе меўся юрыст партыі БНФ Уладзімер Лабковіч, але суд адмовіў праваабронцу ў гэтым праве, гарантаваным, між іншым, законам аб палітычных партыях.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international