Віцебскаму актывісту Пятру Іванову прысудзілі 4 мільёны штрафаў

2013 2013-04-18T07:52:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-ivanou-petr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Іваноў

Пётр Іваноў

Першы штраф памерам 2 мільёны прысуджаны за тое, што ён, на думку кіраўніцтва ДАІ, выклаў непраўдзівыя факты ў скарзе на парушэнне кіроўцам міліцэйскага аўтамабіля правілаў дарожнага руху. Другі штраф – за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, якія гвалтам цягнулі яго ў суд за ілжэсведчанні. Ні ў першым, ні ў другім выпадку  Пётр Іваноў не прызнаў свае віны.

Скаргу Пятра Іванова, якога ледзьве не збіла міліцэйская машына, якая рухалася па ходніках, у ДАІ прызналі беспадстаўнай. Паводле заканадаўства, ён мае 10 дзен, каб абскардзіць пастанову пра гэта, калі з ёй не згодны. Але падпалкоўнік Аляксандр Сцяпанаў чакаць не стаў: у той самы дзень, 12 красавіка, склаў на Пятра Іванова пратакол за паклёп на міліцыянта-кіроўцу.

Іваноў мяркуе, што ўнутраная праверка ДАІ  была няпоўнай: не апыталі сведкаў, якія бачылі парушэнне, не запатрабавалі здымкі з відэакамер… Тым не менш, актывіст быў не супраць ісці ў суд, але ў ДАІ яму сказалі, што павязуць пад канвоем, бо ён затрыманы. Тады ён пачаў патрабаваць, каб гэта было засведчана дакментальна:

"Я не даваў падставаў сумнявацца, што не прыйду ў суд, калі будзе позва. Мне проста брыдка, калі нехта, не валодаючы належнымі прававымі ведамі, спрабуе давесці, што гэта ён – улада! Ды яны ўладу толькі дыскрэдытуюць! Я  прасіў, каб мне далі дакумент, што я затрыманы. І калі будуць рабіць ператрус ці дагляд – каб таксама далі паперу! А мне маёр Багатыроў, які штурхаў мяне ў машыну а потым цягнуў у пастарунак, сказаў так: "У цябе яшчэ трэцяга правапарушэння няма? Дык зараз напішу, што ты лаяўся матам. А суд зачыніцца, пакуль будзем разбірацца, і ты паедзеш на выходныя ў ізалятар часовага ўтрымання!"

Вось гэткія пагрозы, а таксама адмова міліцыянтаў назваць свае прозвішчы, гвалт з іхнага боку – у тым ліку з боку невядомых асобаў у цывільным адзенні, якія не называлі імёнаў і прозвішчаў,  справакавалі Пятра Іванова на тое, што ён адмовіўся падпарадкоўвацца. У адказ на гэта адзін з міліцыянтаў загадаў Іванову павярнуцца тварам да сцяны і ўдарыў яго нагой у спіну. Гэта ды іншыя парушэнні Пётр Іваноў хацеў зафіксаваць у кнізе скаргаў Першамайскага РАУС, але яму проста яе не далі. Затое без складання пратакола забралі асабістыя рэчы, у тым ліку ключы ад кватэры, грошы і мабільны тэлефон. Таму родныя і сябры пэўны час не маглі даведацца, куды падзеўся Пётр Іваноў, выкліканы ўсяго толькі на гутарку ў ДАІ.

Дарэчы, ён грамадзянін Расійскай Федэрацыі, таму патрабаваў, каб пра яго затрыманне апавясцілі амбасаду. Але  і дагэтуль не ўпэўнены, што гэта было зроблена.

Пра парушэнні законнасці і ягоных правоў актывіст напісаў у пракуратуру, а таксама абласному міліцэйскаму кіраўніцтву. Штрафы, прысуджаныя 17 сакавіка ў Першамайскім райсудзе, ён таксама збіраецца абскардзіць.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international