Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі

2013 2013-04-17T22:34:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kaval-sud-dzen-vol-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Рашэнне Першамайскага райсуду, якое спрабаваў абскардзіць віцебскі актывіст КХП БНФ, засталося без зменаў – Сяргей Каваленка мусіць выплаціць 1 мільён штрафу, прысуджанага яму за дробнае хуліганства.

І падчас працэсу 26 сакавіка ў Першамайскім райсудзе Віцебску, і ў абласным судзе Каваленка спрабаваў давесці сваю невінаватасць. Але суддзя абласнога суду Ірына Смалякова падтрымала рашэнне суддзі  Першамайскага райсуду Валянціны Кісмярошкінай. Судом былі без пярэчанняў прынятыя факты, выкладзеныя ў міліцэйскіх пратаколах. Там гаварылася, што Каваленка ішоў па праезжай частцы вуліцы 2-ая  Прадольная. Парушэнне правілаў дарожнага руху заўважыў міліцэйскі патруль, які пад'ехаў на машыне і зрабіў заўвагу. Але Сяргей Каваленка ў нецэнзурнай форме нібыта адмовіўся сысці на ходнік.

Актывіст казаў у судзе, што пасля снегападу на гэтай вуліцы не было відаць ходнікаў. І ў добрае надвор'е  ходнікі можна заўважыць толькі з аднаго боку дарогі. Яшчэ адна былая прэтэнзія міліцыянтаў – адсутнасць флікера. Але на тэрыторыі горада іх мець пры сабе не абавязкова.

Тым не менш, за парушэнне правілаў дарожнага руху, зафіксаванае ў міліцэйскіх пратаколах,   інспекцыя выканання пакаранняў  Першамайскага раёну 16 красавіка  абвясціла Сяргею Каваленку  папярэджанне. Актывіст знаходзіцца на прафілактычным уліку пасля вызвалення з Магілёўскай калоніі №19 у верасні мінулага году. І цяпер, калі абласны суд адхіліў ягоную скаргу,  цалкам верагоднае і другое папярэджанне – ужо за дробнае хуліганства, факт якога Каваленка катэгарычна адмаўляе.  А пасля трэцяга папярэджання  да яго могуць ужыць прэвентыўны нагляд, які абмяжоўвае свабоду ў перасоўваннях  і выкарыстані  вольнага часу.

На думку Сяргея Каваленкі,  міліцэйскія структуры імкнуцца абмежаваць ягоную асабістую свабоду. І такое ўжо было летась, калі актывіста абвінавацілі ў парушэннях рэжыму адбывання пакарання – хатняй "хіміі", прысуджанай за вывешаны на навагодняй елцы бел-чырвона-белы сцяг. Паводле ініцыятывы інспекцыі выканання пакаранняў яго прыцягнулі да суду, і актывісту прысудзілі 2 гады і 1 месяц зняволення   ў калоніі, адкуль ён выйшаў пасля памілавання ў верасні мінулага году. 

 

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international