Брэст: пададзена 12 заявак на пікеты да гадавіны выкрадання Юрыя Захаранкі

2013 2013-04-17T22:28:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zniklyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі падалі ў мясцовы гарвыканкам 12 заявак на пікетаванне, мэта якіх – ушанаваць памяць пра былога міністра ўнутраных спраў і вядомага палітыка Юрыя Захаранкі.

Паводле словаў старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Вуека, грамадства павінна ведаць, што насамрэч сталася з Юрыем Захаранкам, бо дагэтуль гісторыя яго знікнення не раскрытая, а следчыя органы не даюць ніякай змястоўнай інфармацыі на гэты конт, абмяжоўваючыся банальнымі адпіскамі.

Акрамя лёсу Захаранкі на пікетах, якія запланаваны на 7 мая, актывісты АГП маюць намер узгадаць пра знікненне іншых вядомых асобаў у Беларусі - Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, пра што таксама няма ніякіх афіцыійных звестак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international