Івашкевіча не выпускаюць з Беларусі з-за «шкодных размоў пра санкцыі»

2013 2013-04-17T15:53:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ivashkevich.jpg
Віктар Івашкевіч

Віктар Івашкевіч

Каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Віктара Івашкевіча не выпускаюць з краіны за тое, што ён не «пакаяўся» на сайце «Хартыі'97».

Нагадаем, у траўні 2012 года работніца Мазырскага НПЗ Марына Цыбліенка падала ў суд на палітыка Віктара Івашкевіча. Падставай для пазову стала тое, што апазіцыянер заклікаў еўрапейскія кампаніі байкатаваць беларускія нафтапрадукты. Тады суд абавязаў Івашкевіча выплаціць работніцы Мазырскага НПЗ 500 тысяч рублёў і абвергнуць заявы з заклікам увесці эканамічныя санкцыі на сайце «Хартыі'97».

Віктар Івашкевіч заплаціў «кампенсацыю» рабочай і праз паўгода яму быў дазволены выезд за межы краіны, аднак сёння судовы выканаўца па гэтай справе паведаміў, што выезд палітыку зноў абмежаваны, так як ён да гэтага часу не абвергнуў свае заявы ў СМІ.

Пра гэта палітык паведаміў сайту charter97.org.

«Я сёння размаўляў з судовым выканаўцам па справе Цыбліенка, якая падавала пазоў супраць мяне з-за таго, што ў яе нібыта падняўся ціск, калі яна пачула мае выказванні пра эканамічныя санкцыі. Па рашэнні гэтага суда, я павінен быў выплаціць ёй 500 тысяч беларускіх рублёў на лекі і даць абвяржэнне ў СМІ. Грошы мною былі выплачаныя на наступны дзень пасля абвяшчэння рашэння суда. А наконт абвяржэння ў СМІ я напісаў заяву, што ў мяне няма магчымасці выехаць за мяжу для ўзгаднення абвяржэння з рэдакцыяй сайта «Хартыя'97», так як суд абмежаваў маё права на выезд. Восенню мінулага года суддзя, які вёў гэтую справу, прыняў рашэнне зняць абмежаванні на выезд з краіны, і пасля гэтага я ўжо некалькі разоў перасякаў мяжу.

Аднак у канцы мінулага тыдня, у пятніцу, мне патэлефанавалі з крымінальнага вышуку і сказалі, што прыйшла папера з суда з патрабаваннем аб'явіць мяне ў вышук. Я схадзіў у РУУС, і яны напісалі афіцыйную паперу, што не трэба мяне шукаць, што я не хаваюся. З гэтай паперай я прыехаў у суд. З размовы з судовым выканаўцам высветлілася, што, па-першае, штраф, які я заплаціў Цыбліенка, яны накіравалі ў зусім іншае месца, то ёсць адбылася бюракратычная памылка. А, па-другое, з-за таго, што я не даў абвяржэння ў СМІ, на сённяшні дзень існуе загад абмежаваць мне выезд за межы краіны», - заявіў Віктар Івашкевіч.

Палітык звязвае чарговую забарону на выезд з аднаўленнем дыскусій наконт санкцый.

«Я гэта звязваю з аднаўленнем дыскусіі ў грамадстве і на Захадзе на прадмет санкцый. Так як я выступаў за іх увядзенне, суд прыняў такое рашэнне, каб я не меў магчымасці нікуды выехаць і выказаць сваю пазіцыю. Рашэнне, на мой погляд, вар'яцкае. Гэта абсалютна бессэнсоўныя дзеянні, якія дэманструюць рэальныя настроі кіраўніцтва Беларусі. Маё чарговае абмежаванне на выезд паказвае, што ніякія ліберальныя паслабленні рэжым не плануе, нягледзячы на ўсе заклікі да дыялогу і заявы лідара руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча пра неабходнасць «спыніць шкодныя размовы пра санкцыі», - сказаў на заканчэнне Івашкевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international