Салігорскія ўлады адмаўляюцца рабіць беларускамоўныя шыльды

2013 2013-04-17T11:44:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorskivykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадская арганізацыя “Таварыста беларускай мовы” атрымала адказ на свой зварот аб прывядзенні назваў салігорскіх органаў уладаў у адпаведнасць Канстытуцыі і Закону “Аб мовах”. Сярод іншага ТБМ патрабавала вывесіць шыльды на будынку Салігорскага райвыканкаму і раённага Савета дэпутатаў на дзяржаўнай беларускай мове, уваход якіх дагэтуль аздоблены шыльдамі толькі на рускай мове.

У сваім адказе ўлады спасылаюцца на артыкул 17 Канстытуцыі, паводле якога “дзяржаўнымі мова ў Беларусі з’яўляюцца беларуская і руская мова”. З гэтага чыноўнікі робяць выснову, што “дзейнасць мясцовых органаў не супярэчыць дзеючаму заканадаўству”.

З такою трактоўкай канстытуцыйнай нормы катэгарычна не згодны старшыня Салігорскай гарадской арганізацыі ТБМ Мікалай Шаравар. Абаронца беларускай мовы нагадвае пра артыкул 31 закона “Аб мовах”, паводле якога “назвы дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый даюцца на беларускай і (ці) рускай мовах”.

- На жаль, чыноўнікі вельмі часта прыкрываюцца вось гэтымі “ці” ў Законе “Аб мовах”, - кажа Мікалай Шаравар, - і такім чынам абгрунтоўваюць законнасць фактычнай дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзян нашай краіны.

Кіраўнік салігорскай філіі ТБМ лічыць недапушчальным такое стаўленне да беларускамоўных жыхароў і гасцей раёну. Наяўнасць недахопаў у заканадаўстве, на думку Мікалая Шаравара, не з’яўляецца нагодай для дыскрымінацыі.



 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international