Баранавічы: грамадскасць спрабуе ўратаваць адзін з самых старажытных будынкаў горада

2013 2013-04-17T11:05:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranav-dahodny-dom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадская актвістка Анжаліка Камбалава 15 красавіка атрымала ліст з Міністэрства культуры за подпісам намесніка міністра Т.І. Стружэцкага, у якім паведамляецца, што яе зварот аб наданні статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці аднаму з самых старажытных будынкаў Баранавічаў патрабуе дапрацоўкі ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі РБ.

Справа ў тым, што адзін з самых прыгожых і старажытных дамоў у Баранавічах (“прыбытковы дом” па вул. Тэльмана, 16) плануюць і могуць хутка зруйнаваць з мэтаю пашырэння вуліцы Тэльмана. Таму Анжаліка Камбалава звярнулася ў Міністэрства культуры з просьбаю надаць яму статус гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе закону “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны РБ” і Палажэння аб вядзенні дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцях РБ, якія зацверджаны Пастановай Савета Міністраў РБ ад 15 чэрвеня 2006 г. № 762.

З адказа намесніка міністра культуры вынікае, што міністрэрства не супраць гэтай прапановы, але адказны дзяржаўны чыноўнік рэкамендуе заяўніцы зрабіць неабходнае абгрунтаванне сваёй прапановы.

 – Думаю, што нам будзе няцяжка зрабіць неабходныя фотаздымкі, сабраць звесткі пра ўласніка (уладальніка) аб’екта, месцазнаходжанні нашага матэрыяльнага аб’екта, гістарычныя звесткі аб характары, абліччы, яго ўплыве на развіццё рэгіёна і г.д. Найбольш цяжка будзе зрабіць выкапіроўку з генеральнага плана з прывязкай аб’екта да мясцовасці, – адзначыла грамадская актывістка Анжаліка Камбалава.

Актывістка паведаміла таксама, што прыкладзе ўсе намаганні, каб захаваць прыгожы і адзін з самых старажытных дамоў у Баранавічах.

 

Фота: “прыбытковы дом” па вул. Тэльмана, 16, які плануюць і могуць хутка зруйнаваць з мэтаю пашырэння вуліцы Тэльмана

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international