Мікалай Уласевіч дамагаецца вяртання канфіскаваных мытнікамі рэчаў

2013 2013-04-17T10:56:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ulasievic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Westki.info

Фота Westki.info

Грамадскі актывіст з Астравеччыны Мікалай Уласевіч працягвае судовае змаганне з Ашмянскай рэгіянальнай мытняй. Ён накіраваў у Ашмянскі раённы суд чарговую скаргу на неправамоцныя дзеянні службовых асобаў мытні. Яшчэ 10 красавіка 2012 году на мяжы ў пункце пропуску “Катлоўка” аўтамабіль грамадскага актывіста быў пастаўлены ў адмысловы бокс на агляд. У выніку больш чым трохгадзіннага ператрусу былі забраныя асабістыя рэчы і матэрыялы, якія не вяртаюць дагэтуль.

Гэта будзе ўжо трэцяе судовае разьбіральніцтва па справе забраных на Ашмянскай мытні асабістых рэчаў Уласевіча. На першым Уласевічу адмовілі ў задавальненні скаргі на той падставе, што нібыта былі прапушчаны тэрміны абскарджання. Другі працэс быў звязаны з сустрэчным іскам мытні,  але па ім згодна з рашэннем Ашмянскага раённага суда ад 4 лютага бягучага году заяўнікам было адмоўлена.

Цяпер чакаецца трэці працэс па вяртанні асабістых рэчаў грамадскага актывіста. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international