Полацкі суд адмовіў актывісту СПБ у аднаўленьні на працы

2013 2013-04-17T10:45:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Працэс паводле скаргі звольненага з прадпрыемства «Полацак-Шкловалакно» кіраўніка «пярвічкі» Свабоднага прафсаюзу беларускага (СПБ) Віктара Стукава працягваўся амаль месяц.

За гэты час адбылося 12 судовых пасяджэньняў. Апошняе зь іх прафсаюзны актывіст пакінуў на знак пратэсту, калі судзьдзя Ірына Даротка трэці раз адмовіла яму ў праве на абарону, не дапусьціўшы да ўдзелу ў працэсе юрыстку Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Алену Яськову.

Паводле Віктара Стукава, судзьдзя не ўлічыла ніводнага аргумэнта на ягоную карысьць. Не зьвярнула ўвагі на тое, што прафсаюз не даваў згоды на яго звальненьне. Не пераканалі яе і вынікі экспэртызы, зробленыя прафсаюзным лідэрам за ўласны кошт: яго абвінавацілі ў парушэньні патрабаваньняў бясьпекі працы — у адсутнасьці акуляраў, між тым як экспэрты пацьвердзілі, што гэткія акуляры не абараняюць рабочых, а наносяць шкоду іхнаму здароўю.

Віктар Стукаў патрабаваў аднаўленьня на працы, а таксама кампэнсацыі прэміяльных выплат, якіх ён быў пазбаўлены, заробку, страчанага за час вымушанага беспрацоўя, і маральнай шкоды, ацэненай актывістам у 1 мільён рублёў. Судзьдзя Ірына Даротка адхіліла ягоную скаргу.

Былы лідэр «пярвічкі» Свабоднага прафсаюзу «Полацак-Шкловалакна» быў звольнены ў пачатку сакавіка. Фармальная прычына — некалькі папярэджаньняў за парушэньні рэжыму і бясьпекі працы, накшталт адсутнасьці акуляраў. Сапраўднай прычынай Віктар Стукаў лічыць іншую:

«Тут відавочныя намаганьні наймальніка, каб пазбавіцца ад свабоднага прафсаюзу на прадпрыемстве. Сёлета наша праца актывізавалася, мы пачалі кансультаваць і прадстаўнікоў іншых полацкіх прадпрыемстваў наконт стварэньня суполак СПБ. І мяне звольнілі, я лічу, толькі для таго, каб прафсаюзная дзейнасьць спынілася. Я так мяркую, бо гэта было ўжо ня першая спроба мяне звольніць: да прыкладу, напрыканцы 2012 году ўжо амаль дайшло да звальненьня, але за мяне ўступіўся прафсаюз. Тады ў калектыўнай дамове быў пункт пра абавязковае ўзгадненьне кожнага звальненьня з прафсаюзнай арганізацыяй, у маім выпадку — з СПБ. Але цяпер гэты пункт калектыўнай дамовы адмянілі паводле ініцыятывы наймальніка. Які тут жа гэтым і скарыстаўся».

Звольнены прафсаюзны лідэр не зьбіраецца спыняць свае грамадзкае дзейнасьці. А што да аспрэчваньня звальненьня, то рыхтуе скаргу на пастанову судзьдзі Полацкага гарсуду ў Віцебск абласны суд. Таксама ён падае ў Міністэрства юстыцыі скаргу на дзеяньні судзьдзі Ірыны Дароткі, якая, на ягоную думку, неаднаразова парушыла ягоныя правы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international