Калінкавічы: «Белая Русь» зоймецца ананімным кадзіраваннем вяскоўцаў

2013 2013-04-17T10:19:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belaja-rus.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Новы накірунак дзейнасці асвойвае грамадскае аб'яданне «Белая Русь». Напрыклад, Калінкавіцкая арганізацыя «Белай Русі» з 10 красавіка па 10 мая праводзіць акцыю ў сельскай мясцовасці «з выездам на месца пражывання жыхароў па бясплатнаму ананімнаму кадзіраванню». 

Аб гэтым паведамляе газета «Калінкавіцкія навіны». Жадаючым кадзіравацца (пазбавіцца алкагольнай залежнасці) ананімна і бясплатна раяць звярнуцца ў ФАПы па месцу жыхарства.

Раённая газета не паведамляе – хто менавіта будзе кадзіраваць вяскоўцаў: сябры «Белай Русі» ці запрошаныя псіхатэрапеўты з адмысловай ліцэнзіяй.

Дарэчы, некалькі год таму гомельскія прафсаюзныя дзеячы з ФПБ абмяркоўвалі прымусовую стэрылізацыю «абавязаных асоб» - тых, хто пазбаўлены бацькоўскіх правоў і абавязаны вяртаць дзяржаве сродкі на ўтрыманне дзяцей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international