Касацыйная скарга грамадзянак Украіны пакінутая без задавальнення

2013 2013-04-16T16:53:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ukrainki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Украінскія дзяўчаты Юля Грышчук і Юля Слівінская не знайшлі праўды ў беларускім судзе.

16 красавіка ў Менгарсудзе разглядалася касацыйная скарга грамадзянак Украіны, затрыманых у Менску пад час Дня волі 24 сакавіка. На другі дзень Юлю Грышчук і Юлю Слівінскую суд Савецкага раёна Менска абвінаваціў у непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ) і пакараў арыштам на адныя суткі.

Праз дзень ў міграцыйнай службе ім вярнулі пашпарты і дзяўчаты з’ехалі дадому.

Судзейская калегія Менгарсуда, вывучыўшы матэрыялы справы, не знайшла падстаў для адмены ранейшага прысуду, таму скарга ўкраінак пакінутая без задавальнення ў поўным аб’ёме.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international