Актывісту АГП не вяртаюць працоўную кніжку

2013 2013-04-16T15:42:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі з Салігорска Віктар Малочка спрабуе цераз суд дамагчыся вяртання працоўнай кніжкі. Інакш ён не можа працаўладкавацца. Паўгады таму закрылі салігорскі гіпермаркет «Златка», дзе ён працаваў старэйшым ахоўнікам. Дагэтуль Віктар Малочка не працуе і не мае статусу звольненага з працы.

– Я падаў іск у суд Мінска, каб мяне звольнілі цераз суд, каб аддалі працоўную кніжку. 26-га адбудзецца першае паседжанне суда. Я ўжо 6 месяцаў без працы. Яны не вяртаюць мне працоўную кніжку. А без працоўнай кніжкі куды ж я магу ўладкавацца. Каб у мяне не было пенсіі, то я ўжо з голаду памёр бы.

У свой час па рэкамендацыі мясцовай міліцыі актывісту не працягнулі кантракт з мясцовым сацыяльным цэнтрам. Тады ў пошуках праўды Віктар Малочка падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Свае праблемы ён звязвае з палітычнай актыўнасцю, у прыватнасці з тым, што балатаваўся ў якасці кандыдата на апошніх парламенцкіх выбарах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства