Бабруйск: На заводзе ДВП рабочыя выступаюць супраць скарачэння прэмій

2013 2013-04-16T14:18:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabastouka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 сакавіка рабочыя філіяла "Бабруйскі завод ДВП ТАА "БізнесБудСвет" атрымалі на рукі разліковыя лісты і ўбачылі, што ім значна скарацілі прэміі. Раней прэмія складала 40 працэнтаў, а ад учорашняга дня стала 20 працэнтаў у рабочых і 10 працэнтаў у служачых.

-У "курылках" людзі пачалі абурацца, як так, як зараз дзяцей карміць? Пачалі патрабаваць сустрэчы з гендырэктарам, а да гэтага моманту, з сённяшняй раніцы, прыпынілі вытворчасць, - кажа працоўны завода Аляксандр. - Назваць забастоўкай гэта нельга, лічыце гэта стыхійным прыпыненнем працы. Да нас нават выходзіў дырэктар, прасіў увайсці ў іх сітуацыю, маўляў, цяжкі эканамічны стан, не выконваецца план. Але на самой справе гэты план рабочыя выконваюць, збыт прадукцыі ідзе, і грошы павінны быць! А гендырэктар пакуль не з'яўляўся, чакаем.

Рабочыя мяркуюць, што праблемы пачаліся пасля таго, як іх завод прыватызаваў ТАА " БізнесБудСвет". Яны сцвярджаюць, што дакладна не ведаюць, дзе знаходзіцца іх новае кіраўніцтва: "ці то ў Магілёве, ці то ў Расіі". 

-Старую вытворчасць якасных драўляных пліт новыя гаспадары згарнулі, каб скараціць выдаткі. І мы пачалі вырабляць так званую "макуху", яе нават кардонам не назавеш. Замоўцы адмаўляюцца яе набываць, а хіба гэта віна працоўных? - кажа Аляксандр. - Яны свой план выконваюць, і гэта не нашы праблемы, не мы давялі гаспадарку да такога стану.

На заводзе працуе каля 300 працоўных. Яны кажуць, што даведзены да адчаю.

-Калі новыя гаспадары не спраўляюцца з вытворчасцю, мы будзем патрабаваць праверкі ад дзяржкантролю, - кажа рабочы завода ДВП. - А пакуль нам было б цікава паслухаць, што скажа гендырэктар.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international