Жанна Літвіна заклікала працягваць конкурс «Прэс-фота»

2013 2013-04-16T12:39:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/j_litvina.jpg
Жана Літвіна, старшыня БАЖ

Жана Літвіна, старшыня БАЖ

«Чым скончыцца гэты судовы разгляд, сказаць вельмі цяжка. Мы прыкладаем усе высілкі. І глыбока спадзяемся, што сітуацыя не будзе даведзеная да абсурду, — зазначыла старшыня БАЖ. — Я перакананая, што конкурс „Прэс-фота Беларусі“ будзе працягвацца, будуць выходзіць новыя альбомы з фотаздымкамі пераможцаў, бо гэта справа гонару беларускай журналісцкай супольнасці».

17 красавіка аб 11-й гадзіне ў судзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці (Ашмяны, вуліца Савецкая, 39) мае пачацца разгляд заявы УКДБ па Гродзенскай вобласці «Аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Позвы ў суд у якасці «зацікаўленых асобаў» атрымалі фатографы Юлія Дарашкевіч, Вадзім Заміроўскі і Аляксандр Васюковіч. Менавіта ў іх 12 лістапада 2012 года супрацоўнікі памежнага пераходу «Каменны лог» забралі 41 асобнік фотаальбома «BELARUS PRESS PHOTO-2011», які журналісты перавозілі на прыватным аўтамабілі з Літвы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international