У Дзятлаўскім раёне зруйнавалі мураваны вадзяны млын з ансамблю сядзібы Пратасевічаў

2013 2013-04-16T12:19:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vadzjany-mlyn-u-aharodnikakh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзяны млын у Агародніках, фота  http://forum.globus.tut.by

Вадзяны млын у Агародніках, фота http://forum.globus.tut.by

Фармальна знішчэнне гістарычнага будынку адбылося законна, таму што ён не меў статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Мураваны чатырохпавярховы вадзяны млын быў практычна апошнім з ансамблю сядзібы Пратасевічаў, якая калісці размяшчалася ў Агародніках (Дзятлаўскі раён), на маляўнічым беразе Моўчадзі.

Грамадскае аб’яднанне “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” настойвае, што неабходна ўводзіць  гістарычныя аб’екты ў прававы кантэкст, а менавіта - складаць прапановы на наданне ім статуса помнікаў і дасылаць у Міністэрства культуры.

У Агародніках, напрыклад, пад аховай дзяржавы было толькі гарадзішча. Калі ж гістарычны аб’ект мае прававы статус, яго знішчэнне з’яўляецца крымінальным злачынствам, а не мерапрыемствам па добраўпарадкаванню, як тлумачаць мясцовыя ўлады знішчэнне мураванага вадзянога млыну.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international