viasna on patreon

“Вясна” віншуе: Сяргею Русецкаму – 50!

2013 2013-04-15T17:06:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rusecki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяржук Русецкі

Сяржук Русецкі

Сябру Праваабарончага цэнтра “Вясна” з Бярозы Сяргею Русецкаму сёння -- 50 гадоў.

Шаноўны Сяргей, калегі, сябры і аднадумцы віншуюць Вас з юбілеем і зычаць здароўя для ўсёй сям’і, а таксама моцы духа, веры ў справу, якой Вы прысвяцілі шмат гадоў жыцця.

Вельмі важна, што ўсе гады сумеснай працы Вы паказваеце сябе як чалавека, які заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу людзям.

Мы ведаем Вас як сапраўднага патрыёта, які дае ўласны прыклад карыстання роднай мовай як у побыце, так і на працы. Мы ведаем, што, працуючы галоўным канструктарам, Вы дамагліся, каб подпісы пад чарцяжамі былі толькі на беларускай мове, а дзеля папулярызацыі беларускай культуры арганізуеце шмат сустрэч з вядомымі беларусамі ў сваёй роднай Бярозе.

Мы вельмі паважаем Вас за шматгадовую працу па выданні газеты “Бярозавы венік”, якая ўжо сем гадоў знаёміць бярозаўчан з праўдзівымі падзеямі раёна і рэспублікі.

Дарагі калега, сябры Праваабарончага цэнтра “Вясна” вельмі рады шматгадоваму супрацоўніцтву і жадаюць Вам поспехаў у нашай агульнай няпростай справе па адстойванні правоў чалавека ў нашай краіне!

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства