viasna on patreon

Ад Яўгена Васьковіча пачалі даходзіць лісты

2013 2013-04-15T15:53:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gluhava_list.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйская актывістка Валянціна Глухава атрымала першы, за два гады, ліст ад Васьковіча.

-Я пішу Яўгену Васьковічу лісты з таго часу, як яго асудзілі да турэмнага тэрміна, - кажа Валянціна Глухава. - То бок, ужо каля двух гадоў, і толькі зараз атрымала ад яго першую вестачку. Думаю, гэта звязана з тым, што да яго больш лістоў сталі "прапускаць". Бо нейкі час ад яго прыходзілі лісты толькі сваякам.

Валянціна Глухава кажа, што ў лісце Яўген дзякуе за падтрымку, віншуе са святамі. Але для яе больш важны не столькі змест, колькі тое, што лісты нарэшце пачалі даходзіць.

Нагадаем, у Бабруйску перад днём народзінаў Яўгена праходзіла віншавальная акцыя, але, сыходзячы з перапіскі з роднымі і сябрамі, гэтыя паштоўкі Васьковіч атрымаў з затрымкай больш чым у месяц. Адказы бабруйчанам пачалі прыходзіць толькі зараз. 

У лістах да сяброў хлопец просіць дасылаць яму больш фотаздымкаў: "якія заўгодна, з вамі, проста карткі Бабруйска. Мне цікава паглядзець, як усё змянілася, як змяніліся вы - мае блізкія..."

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства