Ператрус маёмасьці “Бацькаўшчыны” не паспрыяе ўмацаваньню стасункаў дзяржавы з беларускай дыяспарай

2007 2007-03-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора на паседжаньні Управы Міжнароднага грамадскага аб’яднаньня

“Згуртаваньне беларусаў свету “Бацькаўшчына”была прынята заява адносна нядаўняга ператрусу ў памяшканьні гэтай арганізацыі. У заяве, у прыватнасці адзначана, што “згуртаваньне вымушана захоўваць маёмасьць у розных месцах у сувязі з тым, што са жніўня 2006 г. на сядзібе вядзецца капітальны рамонт. Не гледзячы на шматлікія захады як самой “Бацькаўшчыны”, так і суполак дыяспары, а таксама вусныя абяцаньні гарадскіх уладаў паспрыяць у атрыманьні адпаведнага памяшканьня на час рамонту, аб’яднаньне да гэтага часу вымушана працаваць без сталага офісу.

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” выказвае абурэньне з прычыны беспадстаўнага ператрусу маёмасці і канфіскацыі кніг Ю.Туронка, Ю.Віцьбіча, З.Касмовіча, якія былі перададзены на захаваньне прадстаўнікамі беларускай дыяспары.

Відавочна, што ўчынены ператрус не з’яўляецца выпадковым, а ёсць чарговым крокам з боку ўладаў у стварэньні перашкодаў працы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.

Лічым, што гэтае здарэнне не паспрыяе ўмацаванню стасункаў дзяржавы з беларускай дыяспарай”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international