viasna on patreon

Вынікі маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Беларусі

2013 2013-04-01T12:27:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sapelka-spravazdacha-prezentacyja-01.04.2013.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка падчас прэзентацыі справаздачы 1 красавіка 2013 г.

Павел Сапелка падчас прэзентацыі справаздачы 1 красавіка 2013 г.

1 красавіка ў Менску Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў “Справаздачу па выніках маніторынга месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь”. Яна падрыхтаваная ў супрацы з вопытным экспертам, юрыстам з вялікай адвакацкай практыкай Паўлам Сапелкам.  

Справаздача ахоплівае перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, які адзначыўся хваляй рэпрэсіяў супраць палітычных дзеячаў, праваабаронцаў, журналістаў, грамадскіх актывістаў. Інструментам падаўлення апанентаў улады стала іх масавае асуджэнне да пазбаўлення і абмежавання волі, а таксама да кароткатэрміновага адміністратыўнага арышту. Палажэнне асуджаных і падвергнутых адмiнiстратыўнаму спагнанню пагаршаецца сістэмнымі праблемамі месцаў прымусовага ўтрымання.

Па выніках маніторынгу праведзены аналіз такіх праблемаў - як у частцы недахопаў айчыннага пенітэнцыярнага заканадаўства, так і ў частцы заганаў правапрымяняльнай практыкі. Заканадаўства і практыка яго прымянення аналізуецца з пункту гледжання выканання дзяржавай абавязкаў, замацаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і абавязковымі для Беларусі Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, Мінімальнымі стандартнымі правіламі абыходжання са зняволенымі ААН, іншымі дакументамі.

У справаздачы нададзена ўвага параўнальнаму аналізу нормаў права Беларусі і розных дзяржаў, якія дасягнулі прагрэсу ў выкананні задачаў пенітэнцыярнай сістэмы.

Сярод праблемаў у выданні ў прыватнасці асвятляюцца:

Грамадзянскія і палітычныя правы зняволеных
Права на жыццё. Недатыкальнасць асобы
Катаванні і іншыя акты жорсткага, бесчалавечнага, зневажаючага годнасць абыходжання і пакарання
Павага асабістай годнасці
Удзел у выбарах
Свабода асацыяцый
Судовая абарона. Дзяржаўная пошліна
Права на юрыдычную дапамогу
Неправавое падаўжэнне тэрміну зняволення і неабгрунтаванае ўзмацненне жорсткасці рэжыму ўтрымання
Сацыяльныя і эканамічныя правы зняволеных
Медыцынскае абслугоўванне зняволеных
Аналіз асобных відаў месцаў прымусовага ўтрымання грамадзян у Беларусі
Беларусь і Арганізацыя Аб’яднаных Нацый

Як адзначыў падчас прэзентацыі Павел Сапелка, гэтая аналітычная справаздача – толькі першы крок, і праца па дадзенай праблеме будзе працягвацца, усе закранутыя пытанні будуць даследвацца і надалей больш паглыблена і шырока.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства