Перамога Гэніка Лойкі

2013 2013-04-15T11:05:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пасьля пратэстаў архітэктара Гэніка Лойкі менскай гімназіі № 4 прадпісана вярнуцца да беларускай мовы. Упраўленьне адукацыі Фрунзэнскага раёну Менску абавязала адміністрацыю адзінай у раёне беларускамоўнай гімназіі № 4 унесьці папраўкі ў статут.

Летась дакумэнт без папярэдняга інфармаваньня бацькоў навучэнцаў быў адкарэктаваны, у выніку чаго разам зь беларускай мовай навучаньня і выхаваньня была ўведзеная расейская. Такі паварот падзеяў выклікаў незадавальненьне часткі бацькоў, якія запатрабавалі тлумачэньняў ад кіраўніцтва гімназіі і вышэйшых органаў.

21 лютага, у Міжнародны дзень абароны роднай мовы, вядомы скульптар Гэнік Лойка выйшаў да ўстановы, дзе вучыліся і навучаюцца цяпер трое ягоных дзяцей, з плякатам «Віншуем зь Міжнародным днём абароны роднай мовы! Гімназія № 4 была апошняй беларускамоўнай школай». Неўзабаве пасьля пачатку акцыі Лойка быў затрыманы і асуджаны на 5 сутак адміністрацыйнага арышту за «парушэньне правілаў арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства».

Тым часам бацькі іншых навучэнцаў гімназіі распачалі збор подпісаў за перагляд моўнай часткі статуту — было сабрана некалькі дзясяткаў подпісаў, якія перадалі ва Ўпраўленьне адукацыі Фрунзэнскага раёну Менску. На падставе гэтага звароту чыноўнікі ад адукацыі прымусілі адміністрацыю гімназіі вярнуць у беларускамоўную школу родную мову. Да 15 красавіка кіраўніцтва гімназіі мусіць зьвярнуцца ў Камітэт адукацыі Менгарвыканкаму з хадайніцтвам унесьці ў статут адпаведныя зьмены.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international