Лідзія Ярмошына праігнаравала прапанову віцебскага праваабаронцы

2013 2013-04-15T10:58:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svecik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Свецік

Леанід Свецік

Праваабаронца Леанід Сьвецік зьвяртаўся ў Цэнтральную выбарчую камісію з прапановай аб унясеньні зьменаў у Выбарчы кодэкс. У прыватнасьці, ён прасіў дадаць у артыкул 11 Выбарчага кодэксу азначэньне дзяржаўна-прававога статусу выбарчых камісіяў – у дзеючай цяпер рэдакцыі кодэксу такога азначэньня няма. У адказе  на прапанову старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла праваабаронцу, што ягоны зварот пакінуты без разгляду па сутнасьці.

«Разгляд прапановаў аб зьмене дзейнага заканадаўства, у тым ліку выбарчага, да кампэтэнцыі Цэнтральнай камісіі не належыць, бо камісія зьяўляецца правапрымяняльным органам, а не суб’ектам права заканадаўчай ініцыятывы», – гэтак абгрунтавала старшыня ЦВК адмову разглядаць прапанову праваабаронцы. Цікава, што хаця ЦВК не кампэтэнтная, паводле спадарыні Ярмошынай, разглядаць прапановы аб зьмене заканадаўства, тым ня менш менавіта гэты орган займаецца распрацоўкай законапраекту аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у выбарчы кодэкс. «Нашы юрысты ўжо распачалі гэтую працу», – заявіла Лідзія Ярмошына карэспандэнту БЕЛТА ў лістападзе 2012 году.

Пра прычыну свайго звароту ў ЦВК распавядае Леанід Сьвецік: «Варта адзначыць, што, напрыклад, у заканадаўстве суседняй Расіі выбарчыя камісіі вызначаюцца як дзяржаўныя органы. У нашым жа выбарчым кодэксе дэфініцыя выбарчай камісіі адсутнічае. У Беларусі выбарчая камісія – гэта не арганізацыя і ня орган, а немаведама што».

«Суды не прызнаюць за камісіямі нейкага юрыдычнага статусу і таму ня могуць прыцягнуць да адказнасьці іх кіраўнікоў, калі тыя парушаюць правы і законныя інтарэсы грамадзян, – працягвае праваабаронца. – Так, падчас выбараў 2012 году быў выпадак у Віцебску, калі старшыня і сакратар акруговай выбарчай камісіі парушылі закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. Аднак аднавіць парушаныя правы праз суд не ўдалося, бо, згодна з пастановай суду, выбарчыя камісіі – гэта не арганізацыі, таму дзеяньне згаданага закону на іх не распаўсюджваецца».

«Вельмі шкада, што ЦВК з фармальных прычын не пажадала адказаць на маю прапанову аб унясеньні зьмены і наданьні выбарчым камісіям нейкага арганізацыйнага статусу. Але мяркую, што юрысты, якія працуюць над папраўкамі ў выбарчы кодэкс, зразумелі сутнасьць прававой калізіі, на якую я зьвярнуў увагу. Спадзяюся, што яны ўсё-такі ўнясуць адпаведныя зьмены ў кодэкс, каб калізія была выпраўленая», – сказаў Леанід Сьвецік.

"Віцебская Вясна"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international