У Магілёве рытуальна пахавалі запчасткі

2013 2013-04-15T07:32:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

14 красавіка ў Магілёве аўтамабілісты на знак пратэсту супраць разьбітых дарог пахавалі свае страчаныя на гэтых дарогах аўтазапчасткі. На імправізаваную магілу былі ўскладзеныя кветкі.

Супрацоўнікі ДАІ, якія спынілі акцыю на вуліцы Каралёва ў мікрараёне Юбілейны, кажуць, што ня маюць прэтэнзіяў да аўтамабілістаў. Аднак матэрыял пра акцыю яны зьбіраюцца перадаць для далейшага разьбіральніцтва.

15 аўтамабіляў пасьпелі праехаць цэнтральнымі вуліцамі Магілёва. На машынах былі прымацаваныя чорныя стужкі і плякат «Акцыя за добрыя дарогі. Вечная памяць».

Акцыя была арганізаваная карыстальнікамі сацыяльнай сеткі Вконтакте.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international