Салігорск: чыноўнікі падманулі, што ў горадзе ёсць беларускамоўны садок

2013 2013-04-14T16:17:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mova1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота arche.by

Фота arche.by

Старшыня раённага Савету дэпутатаў Лідзія Клішэвіч і старшыня раённага выканаўчага камітэту Аляксанд Рымашэўскі падманулі салігорскую грамадскасць.

У сваім сакавіцкім адказе на запыт старшыні Салігорскай гарадской арганізацыі ТБМ аб роўнасці моўных правоў у сталіцы шахцёраў яны заявілі, што “ў Салігорскім раёне робіцца ўсё для таго, каб беларуская мова не страціла свой статус”. Свае словы мясцовыя ўлады аргументавалі тым, што ”па запытах бацькоў у салігорскім гарадскім дзіцячым садку №38 створана і працуе беларускамоўная група, якую наведвае 20 дзяцей.”

Кіраўнік салігорскай філіі ТБМ Мікалай Шаравар вырашыў спраўдзіць словы чыноўнікаў:

- Публікацыя ў Інтэрнэце інфармацыі пра існаванне ў горадзе дзіцячага садка з беларускамоўнай групай выклікала шмат станоўчых водгукаў. Аднадчасова да мяне пачалі трапляць звесткі, што насамрэч гэтай беларускамоўнай групы не існуе, - кажа Мікалай Шаравар. - Я патэлефанаваў у 38-ы садок і быў шакаваны. Беларускамоўнай групы там няма ўжо больш за год ці два. Выхавацелька, якая займался з гэтымі дзетакім, ужо даўно звольнена.

Улічваючы гэтыя абставіны, Мікалай Шаравар ставіць пад сумнеў і іншыя факты, прыведзеныя ў чыноўніцкім лісце. Заявы ўладаў аб існаванні ў сельскай мясцовасці Салігорскага раёна 19-ці беларускамоўных школаў, 10-ці дзіцячых садкаў і дашкольнага цэнтру развіцця, якія наведваюць 1814 вучняў ды 821 дзіця, цяпер таксама выклікаюць сумнеў. У бліжэйшы час старшыня гарадской арганізацыі ТБМ плануе асабіста наведаць некаторыя з гэтых установаў, каб персанальна высветліць, наколькі ў іх выконваюцца правы беларускамоўных грамадзян.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international