Затрыманы беларусы, якія спрабавалі перасекчы дзяржаўную мяжу ў Адэскай вобласьці на байдарках

2007 2007-03-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Украінскія памежнікі затрымалі ў Адэскай вобласьці зборную каманду Беларусі па веславаньні за незаконнае перасячэньне мяжы на байдарках. Пра гэта паведамляе ўкраінскае інфармацыйнае агенцтва “Рэпартэр” са спасылкай на прэсавую службу Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны.

Памежны атрад заставы “Градзеніцы” заўважыў групу зь дзесяці чалавек, якія перасякалі мяжу на катэры і васьмі байдарках па Кучурганскім лімане. На затрыманьне парушальнікаў выйшаў памежны катэр “Брыг”. Памежнікі даставілі затрыманых на заставу.

Чальцы зборнай па веславаньні на байдарках і каноэ паведамілі, што трэнуюцца ў гэтай мясцовасьці ў межах падрыхтоўкі да чэмпіянату сьвету, бо ў Беларусі вадаёмы яшчэ пакрытыя лёдам. Спартоўцы ведалі, што па лімане праходзіць дзяржаўная мяжа, адная ня ведалі, дзе менавіта. Трэнавацца іх запрасіў прыднестроўскі бок. Пытаньне пра законнасьць гэтага перасячэньня мяжы павінен вырашыць суд, паведамляе “Рэпартэр”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international