viasna on patreon

Затрыманы за спробу вывесціць расцяжку “Стоп – русіфікацыі”

2007 2007-03-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Менску былі затрыманыя два сябры незарэгістраванай моладзевай ініцыятывы «Вока» Руслан і Алесь. Хлопцы меліся вывесіць на мосьце ля Нямігі расьцяжку «Стоп – русіфікацыі», каб выказаць свой пратэст адносна зьменаў у навучальных праграмах па беларускай літаратуры і гісторыі Беларусі, а пасьля мели намер раздаваць улёткі з заклікам прыйсьці 25 Сакавіка на Плошчу.

Аднак, як паведамляе «Наша ніва», юнакі не пасьпелі вывесіць расьцяжку. Іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Дзе хлопцы знаходзяцца зараз, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства