Цяпер правядзенню пікета ў Віцебску замінае… бокс

2013 2013-04-11T20:16:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/medustanova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскія актывісты атрымалі ліст ад  “хуткай дапамогі”, якая адмовілася ад дзяжурства на  пікеце 12 красавіка. Прычына адмовы – занятасць медыкаў на спаборніцтве па боксу. Мінулым разам лекары цэнтральнай паліклінікі спасылаліся на "успышку сезонных захворванняў " у Дзень Волі і не сталі заключаць дамову з актывістамі на гэтай падставе. А без дамоваў пікеты не дазваляюць.

Віцебскія актывісты Аляксей Гаўруцікаў, аднапартыец палітвязня Мікалая Статкевіча, і кіраўнік абласной структуры руху "За Свабоду" Хрыстафор Жаляпаў хацелі правесці 12 красавіка пікет салідарнасці з палітзняволенымі, а таксама супраць збяднення беларускага насельніцтва. Заяўку падалі ў Першамайскую раённую адміністрацыю, бо хацелі правесці акцыю ў адмыслова вызначаным для гэтага месцы – Парку 30-годдзя ВЛКСМ на тэрыторыі Першамайскага раёна.

Раённая адміністрацыя адмовіла, спаслаўшыся на рашэнне Віцебскага гарвыканкаму. Згодна з ім, акцыі дазваляюцца толькі ў тым выпадку, калі заключаны адмівы з ЖКГ, лекарамі і супрацоўнікамі міліцыі. Служба хуткай дапамогі ўхілілася ад гэтага, напісаўшы, што "брыгадамі будзе ажыццяўляцца  абслугоўванне рэспубліканскай універсіяды  па боксу". Адпаведна, раённая адміністрацыя чарговы раз працытавала рашэнне Віцебскага гарвыканкаму "Аб масавых мерапрыемствах" і адмовіла актывістам.

Такім чынам, адхілена чарговая заяўка прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, якім за апошнія 3 гады афіцыйна не дазволілі правесці  ніводнай акцыі. Адказныя службы адмаўляюцца ад заключэння дамоваў з апазіцыянерамі любымі верагоднымі шляхамі.

Хрыстафор Жаляпаў спрабаваў у падобнай сітуацыі прымусіць медыкаў заключыць дамову праз суд. Але ў Кастрычніцкім райсудзе пастанавілі, што прымусіць заключыць дамову нельга – што кожная структура можа кіравацца ў гэтым сэнсе ўласнымі меркаваннямі. Атрымліваецца, што адказным службам  можна не заключаць дамоваў, без якіх дазвол на акцыю атрымаць немагчыма, бо гэта ўмова гарвыканкаму.

Актывісты неаднаразова спрабавалі ініцыяваць змены ў рашэнні мясцовых уладаў, бо толькі ў Віцебску спачатку патрабуюць дамоваў, каб  потым даваць ці не даваць дазвол на масавае мерапрыемства. У іншых гарадах парадак адваротны. Але ў гарвыканкаме змяніць рашэнне не пагаджаюцца: кажуць, што яно прайшло юрыдычную экспертызу і ўнесена ў рэестр прававых актыў РБ, а значыць, яно бездакорнае. Так лічаць чыноўнікі, і адмаўляюць актывістам. 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international