У Брэсце заклікаюць да грамадскага абмеркавання платнага наведвання паліклінік

2013 2013-04-11T15:35:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/poliklinika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паліклініка ў Берасці. Фота brestcity.com

Паліклініка ў Берасці. Фота brestcity.com

Такую прапанову вылучыла абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), якая накіравала зварот у мясцовыя саветы дэпутатаў, абласное аб’яднанне прафсаюзаў, структуры грамадскіх арганізацый “Белая Русь” і БРСМ.


Як паведаміў лідар брэсцкіх сацыял-дэмакратаў Ігар Маслоўскі, партыя, якую ён прадстаўляе, ужо выказала пратэст супраць выказванняў некаторых мясцовых чыноўнікаў увесці плату за наведванне паліклінік і знаходжанне ў бальніцы. У прыватнасці, з такой прапановай выступіў старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі. Але, паводле Маслоўскага, важна каб і дэпутаты, і прафсаюзы, і грамадскія арганізацыі публічна выказаліся на гэты конт і далі ацэнку заявам службовых асобаў. Акрамя таго, БСДП (Грамада) прапануе іншым структурам далучыцца да партыйнай кампаніі “За бясплатную медыцыну”. “Я лічу, што такія сумесныя дзеянні, накіраваныя на карысць людзей, будуць эфектыўныя і дауць плён”, - заявіў Ігар Маслоўскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international