Пра дэмакратыю ў Беларусі З выступленьня ў Палаце Прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША кангрэсмена Джона Шымкуса 15 сакавіка 2007 года

2007 2007-03-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сп. ШЫМКУС: Спн. Спікер, дэмакратыя і панаваньне права – гэта тое, што мы песьцілі больш за 200 гадоў. Нашай адказнасьцю зьяўляецца ня толькі ўзмацняць і захоўваць гэта ў нашай краіне, але і падтрымліваць тыя краіны, якія змагаюцца за дэмакратыю і свабоду.

Шмат хто з вас, можа, думае, што я кажу пра Ірак і Афганістан. Гэта ня так. Размова тычыцца апошняй дыктатуры ў Эўропе, краіны, да якой я шчасьлівы мець дачыненьне праз працу з былымі зьняволенымі народамі і краінамі Ўсходняй Эўропы.

Дыктатура ў Беларусі існуе шмат гадоў. Сёньня я хачу прыцягнуць вашу ўвагу да арышту апазыцыйнага лідара, Вінцука Вячоркі, два дні таму, службамі КДБ. Так, у Беларусі спэцслужбы ўсё яшчэ называюцца КДБ, і кіруюцца беларускім дыктатарам, Аляксандрам Лукашэнкам.

Вінцука Вячорку выцягнулі з дому пасярод ночы, толькі каб прад’явіць яму несапраўдныя абвінавачваньні, якія хутчэй за ўсё пацягнуць за сабой арышт на прынамсі 25 дзён.

Спн. Спікер, я, як і многія іншыя, хто сочыць за сытуацыяй з грамадзянскімі свабодамі ў Беларусі, упэўнены, што гэты арышт – пачатак шэрагу арыштаў, якія дыктатар Лукашэнка паспрабуе выкарыстаць, каб запалохаць апазыцыйных лідараў і вымусіць іх адмовіцца ад вялікай акцыі пратэсту ў гонар беларускай свабоды 25 сакавіка.

Нам трэба заставацца разам, заявіўшы, што мы ня будзем сядзець і спакойна назіраць, як сп. Лукашэнка выкарыстоўвае ўладу для запалохваньня і застрашэньня беларускага народу.

У руцэ я трымаю браслет, апошнія пару гадоў шмат моладзі ў Злучаных Штатах носіць такія браслеты. Усё вельмі проста. У Беларусі, вас могуць арыштаваць за гэта. Маладых людзей спыняюць на вуліцах, запалохваюць і аказваюць ціск. Сёньня я прынёс гэты браслет сюды, на знак салідарнасьці з беларускім народам, з тымі, хто імкнецца да свабоды, вяртаньня да дэмакратый, і панаваньня закону.

Я ня буду маўчаць, і я ведаю, сусьветная супольнасьць ня будзе маўчаць пакуль апошняя дыктатура ў Эўропе ня зьменіцца, пакуль яна не ператворыцца ў дэмакратыю і ня ўвойдзе ў супольнасьць свабодных і дэмакратычных краінаў Эўропы, -- сказаў у сваім выступленьні, якое змешчана ў “Кангрэшнл рэкард” (“Справаздачы кангрэса”), 16 сакавіка, сп. Шымкус.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international