Палітоляга Валера Карбалевіча затрымалі ля амбасады

2013 2013-04-11T12:09:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міліцыянты затрымалі аўтара Радыё Свабода, палітоляга Валера Карбалевіча, які накіроўваўся на сустрэчу ў нямецкую амбасаду. У яго не аказалася дакумэнтаў, таму міліцыянты-ахоўнікі выклікалі нарад міліцыі.

Нямецкія дыпляматы, якія выйшлі на вуліцу да міліцыянтаў, спрабавалі высьветліць, чаму госьця амбасадара Нямеччыны затрымалі і ён ня можа прайсьці ў будынак амбасады. Адзін з дыпляматаў сказаў, што ахоўнікі парадку «ствараюць праблему на пустым месцы і што Карбалевіч вядомы ўсім і без дакумэнтаў».

Пасьля гэтага тэлефонная сувязь з Валерам Карбалевічам абарвалася.

Раней апазыцыйныя палітыкі сутыкаліся з тым, што на ўваходзе ў амбасады ЗША, Нямеччыны і Вялікабрытаніі міліцыянты перапісвалі іх пашпартныя дадзеныя.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька назваў гэта «палітычнай дактыляскапіяй», калі двойчы на ўваходзе ў амбасаду ЗША міліцыянты перапісалі яго пашпартныя дадзеныя. Ён заявіў, што міліцыя пачала складаць сьпісы наведнікаў заходніх амбасадаў. Міліцыянты спасылаліся на тое, што паводле інструкцыі яны нікога ня могуць пусьціць у будынак без дакумэнтаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international