viasna on patreon

Ян Мельнікаў пакараны штрафам за бел-чырвона-белы сцяг

2013 2013-04-10T14:27:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/menikau-jan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мельнікаў Ян.

Мельнікаў Ян.

Актывіст руху «За свабоду» Ян Мельнікаў пакараны штрафам за бел-чырвона-белы сцяг, з якім ён віншаваў мінчукоў з Днём Волі 25 сакавіка. Суддзя суду Савецкага  раёна Менска Аксана Рэлява звінаваціла яго ў парушэнні часткі 2 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя  несанкцыянаванай акцыі) і прысудзіла да штрафу ў памеры 22 б.в.

Назіральнікі, якія сачылі за працэсам адзначаюць, што  суддзя прыняла рашэнне толькі на падставе рапарту супрацоўнікаў міліцыі, а таксама фотаздымкаў з электронных СМІ.

Дзіўным і абсурдным выглядае і прымяненне часткі 2 артыкула 23.34  (арганізацыя масавага мерапрыемства, несанкцыянаванага ўладамі), паколькі цяжка ўявіць, якім чынам адзіны удзельнік акцыі можа арганізаваць яе.

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску а 19 гадзіне актывіст Ян Мельнікаў правёў на плошчы Якуба Коласа акцыю. Ён разгарнуў бела-чырвона-белы сьцяг, раздаў улёткі і павіншаваў мінакоў з Днём Волі. Акцыя доўжылася каля 10 хвілінаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства