Валянціна Сьвяцкая супраць Юры Сівакова

2007 2007-03-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў 11:00 у судзе Фрунзенскага раёну Менска адбудзецца судовы працэс, ініцыяваны сябрам Сойму БНФ Валянцінай Сьвяцкай супраць былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Сівакова.

Нагадаем, што прычынай падачы зыску стала публікацыя Юрыя Сівакова ў часопісе "Спецназ" №4 за 2006 год. Спадарыня Сьвяцкая заявіла, што артыкул Сівакова абражае яе гонар і годнасьць. Жанчына патрабуе 60 мільёнаў рублёў — як кампэнсацыю маральных стратаў, паевдамляем Хартыя’97.

У згаданым артыкуле генэрал Сівакоў амаль на старонку друкуе вытрымкі з кодэксу нямецкага афіцэра, напісанага Адольфам Гітлерам. Генэрал Сівакоў лічыць гэты матэрыял цікавым для многіх. Маўляў, “пры ўсёй адыёзнасьці гэтай асобы, над многімі пастулятамі, якія ён дэкляруе, ёсьць сэнс задумацца”.

Нагадаем, што Юры Сівакоў падазраецца міжнароднай супольнасьцю ў датычнасьці да знікненьняў лідэраў беларускай апазыцыі і журналіста.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international