Калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда пакінула бязь зьменаў рашэньне аб ліквідацыі Гомельскага абласнога грамадзкага аб'яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы”.

2003 2003-08-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 жніўня Калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда пакінула бязь зьменаў рашэньне Гомельскага абласнога суда ад 17 чэрвеня 2003 года, паводле якога ліквідаванае Гомельскае абласное грамадзкае аб'яднаньне “Грамадзянскія ініцыятывы”.
Такім чынам, рашэньне абласнога суда ўступіла ў законную сілу. З гэтага моманту можа распачацца працэдура ліквідацыі.
Пракурор, які падтрымліваў бок абвінавачваньня, пагадзіўся з тым, што галоўная прэтэнзія абласнога суда да грамадзкага аб’яднаньня – нямэтавае выкарыстаньне замежнай бязвыплатнай дапамогі, - неабгрунтаваная. Паводле пракурора, даказаць, што агітацыйныя матэрыялы і бюлетэнь арганізацыі друкаваліся на аргтэхніцы атрыманай ад замежных партнэраў “Грамадзянскіх ініцыятываў”, немагчыма. З гэтай нагоды, пракурор зьвярнуўся да суда з просьбай адмяніць згаданы пункт абвінавачваньня ў рашэньні Гомельскага абласнога суда. Аднак Калегія па грамадзянскіх справах пакінула першаснае рашэньне без зьменаў.
Нагадаем, што падставай для ліквідацыі “Грамадзянскіх ініцыятываў” упраўленьне юстыцыі Гомельскага аблвыканкаму лічыць парушэньне правілаў вядзеньня справаводзтва (блянк аб’яднаньня не адпавядае ўзору), правядзеньне адукацыйных мерапрыемстваў, удзел у назіраньні за выбарамі ў мясцовыя саветы, нямэтавае выкарыстаньне аргтэхнікі, атрыманай у бязвыплатнае карыстаньне.
Стала таксама вядома, што Гомельскае абласное жаночае грамадзкае аб’яднаньне “Ініцыятыва” атрымала пісьмовае папярэджаньне па выніках нядаўняй праверкі. ГАЖГА “Ініцыятыва” ладзіла грамадзянскую кампанію ў падтрымку зьліквідаванага аб’яднаньня: праводзіла збор подпісаў, інфармавала жыхароў Гомля і вобласьці пра судовы працэс і несправядлівае рашэньне суда. Афіцыйныя падставы для папярэджаньня – за неадпаведнасьць пячаткі аб’яднаньня Інструкцыі аб парадку адкрыцьця й функцыянаваньня штэмпельна-гравёрных прадпрыемстваў (участкаў) і парушэньне жыльлёвага закнаадаўства краіны (разьмяшчэньне юрыдычнага адрасу аб’яднаньня па месцы прапіскі кіраўніка).
Паволе прэс-службы Асамблні НДА.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international